https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Урад Беларусі аспрэчвае прымальнасць разгляду скаргі па справе Уладзіслава Кавалёва ў Камітэце ААН па правах чалавека


Урад Беларусі лічыць непрымальным разгляд скаргі маці і сястры Уладзіслава Кавалёва аб парушэнні права на жыццё ў Камітэце ААН па правах чалавека, паколькі не вычарпаныя ўнутраныя сродкі абароны.
Гэта вынікае з адказу ўрада, што паступіў у Камітэт ААН па правах чалавека.

Копію адказу ўпраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека выслала Любові Кавалёвай — маці аднаго з прыгавораных да смяротнай кары па справе аб тэракце ў мінскім метро.

"У адказе ўрад наогул аспрэчвае сам факт рэгістрацыі нашай скаргі, заяўляючы, што для гэтага не было юрыдычных падстаў, — паведаміла Кавалёва БелаПАН. — Як мяне пракансультавалі юрысты, па правілах працэдуры разгляду індывідуальных паведамленняў у Камітэце ААН па правах чалавека дзяржава ў прынцыпе не мае на гэта права, і варта разглядаць гэты ліст як пярэчанне па прымальнасці, гэта значыць працэсуальных падставах".

Урад Беларусі спасылаецца на артыкул 2 факультатыўнага пратакола да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, згодна з якім скарга можа быць прынятая ў Камітэце ААН па правах чалавека толькі пасля вычарпання ўсіх наяўных унутраных сродкаў прававой абароны.

Урад, у прыватнасці, інфармуе камітэт ААН, што Кавалёў падаў у Вярхоўны суд Беларусі скаргу ў парадку нагляду на прыгавор суда, а таксама прадставіў на імя прэзідэнта Беларусі прашэнне аб памілаванні. Такім чынам, зазначаецца ў лісце, Кавалёў не вычарпаў усе ўнутраныя сродкі прававой абароны для звароту ў камітэт.

Паводле слоў Любові Кавалёвай, у суправаджальным лісце Камітэт ААН па правах чалавека просіць яе прадставіць свае каментарыі адносна гэтага не пазней за 27 сакавіка. "У самым хуткім часе мы з юрыстамі падрыхтуем пярэчанні на гэты ліст урада", — паведаміла маці прыгаворанага да смерці.

Нагадаем, 30 лістапада 2011 года Вярхоўны суд Беларусі прызнаў Уладзіслава Кавалёва вінаватым у саўдзеле ў тэрарызме і прыгаварыў яго да смяротнай кары. 7 снежня асуджаны падаў прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі.

Маці і сястра Кавалёва накіравалі ў Камітэт ААН па правах чалавека скаргу аб парушэнні права на жыццё. У ёй гаворыцца пра парушэнне прынцыпаў справядлівага судовага разбору. У прыватнасці, пішуць жанчыны, у аснову абвінаваўчага прыгавору суд паклаў прызнаўчыя паказанні Кавалёва падчас папярэдняга следства, нягледзячы на тое, што яны былі атрыманыя ў выніку прымусу, і на судовым пасяджэнні Кавалёў ад гэтых паказанняў адмовіўся. На думку маці і сястры, суд пры разглядзе крымінальнай справы не адпавядаў крытэрыю незалежнасці і справядлівасці, апрача таго, яны мяркуюць, што на суд быў аказаны націск.

Скарга была афіцыйна зарэгістраваная ў камітэце ААН 15 снежня. У адпаведнасці з працэдурнымі правіламі Камітэт ААН па правах чалавека звярнуўся з просьбай да дзяржавы не прыводзіць у выкананне смяротны прыгавор Кавалёву, пакуль скарга не будзе разгледжаная па сутнасці.

Дзмітрый Канавалаў, таксама асуджаны на смяротную кару па абвінавачанні ў тэрарызме па гэтай крымінальнай справе, прашэнне аб памілаванні падаваць адмовіўся, паведаміў 27 студзеня журналістам генпракурор Беларусі Аляксандр Канюк.

Ларыса Шыганава, БелаПАН
Мінск, 6 лютага 2012
 
Дата публикации:06.02.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2806
 
Ключевые слова:
Коновалов Теракт в минском метро Терроризм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме