https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Артур Клінаў: Эпоха 80-х была адной з найбольш яскравых у беларускай культуры XX стагоддзя


Вечарам 19 студзеня рэдакцыя альманаха сучаснага беларускага мастацтва pARTisan правяла Х-паці ў стылі 80-х, прысвечаную выхаду альбома "Беларускі авангард 1980-х".
У праграме вечарынкі былі выступы ветэранаў беларускага авангарду, аўтограф-сесія з "перадавікамі сац-арт-вытворчасці" 1980-х, выстава ўнікальнай калекцыі пладова-ягадных він, жывая музыка 1980-х у выкананні Зміцера Бартосіка і Андрэя Плясанава і шмат чаго яшчэ.

"Беларускі авангард 1980-х" — гэта чацвёрты альбом серыі "Калекцыя пАРТызана", заснаванай у 2009 годзе галоўным рэдактарам альманаха pARTisan Артурам Клінавым.

Першым у гэтай серыі быў альбом "Дванаццаць" Клінава, а ў мінулым годзе — "Ё Цэслер" Уладзіміра Цэслера і "План уцёкаў" Руслана Вашкевіча. У серыі плануецца выдаць 32 альбомы (колькасць літараў у алфавіце), якія разам складуць унікальную галерэю найноўшай беларускай культуры.

"Калі казаць пра альбом "Беларускі авангард", — распавёў БелаПАН Артур Клінаў, — гэта альбом пра эпоху 80-х, якая была адной з найбольш яскравых у беларускай культуры XX стагоддзя. Гэта быў час вялікіх спадзеваў, вялікіх чаканняў, змены сацыяльных парадыгмаў. І, натуральна, што ў гэты час беларускае мастацтва выбухнула. Вельмі цікавымі імёнамі, з`явамі, выставамі.

На жаль, гэты час мінуў, і фактычна ніхто пра яго і не памятае. Шмат каго з тых творцаў ужо няма ў жывых. Напрыклад, Людміла Русава ці Аляксей Жданаў — адзін з выбітнейшых беларускіх мастакоў і літаратараў, можна сказаць, забыты геній. Ці Аляксандр Малчанаў і Алена Сысун, якія былі актыўныя ў 80-я, а потым сышлі з мастацтва".

БелаПАН
20 студзеня 2012
 
Дата публикации:20.01.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3501
 
Ключевые слова:
Искусство Белорусский авнгард
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме