https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Інтэрв`ю Лукашэнкі кітайскім СМІ


Аляксандр Лукашэнка заяўляе пра магчымасць мадэрнізацыі палітычнай сістэмы ў Беларусі.
У Беларусі магчыма мадэрнізацыя палітычнай сістэмы. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка 17 студзеня ў інтэрв`ю вядучым кітайскім СМІ, фрагменты якога апублікаваны сёння.

На думку Лукашэнкі, неабходна рэагаваць на змены міжнароднай сітуацыі. "Таму мы сёння вывучаем пэўныя тэндэнцыі ў свеце. І, вядома, мы і прыстасоўвацца будзем, і мадэрнізаваць нашу палітычную сістэму. Правядзем парламенцкія выбары. І, думаю, што нам трэба звярнуць сур`ёзную ўвагу на палітычную рэформу, або рэформу палітычнай сістэмы нашай краіны", — цытуе беларускага кіраўніка дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА.

"Мы на гэта пойдзем, хаця ў нас катастрофы ў гэтым плане няма, — сказаў Лукашэнка. — Але трэба заўсёды быць на крок наперадзе тых працэсаў, якія будуць у нас адбывацца. Я пра гэта ўпершыню кажу, але абдумваў даўно гэтае пытанне, абмяркоўваў гэтыя праблемы. І мы паціху будзем у гэтым кірунку рухацца".

Пры гэтым Лукашэнка падкрэсліў: "Галоўнае — захаваць стабільнасць, даць магчымасць чалавеку нармальна жыць і выказваць сваё меркаванне. Галоўнае — чалавеку даць магчымасць захаваць яго асноўныя правы, на якія ён прэтэндуе і мае права мець іх".

Трэба адзначыць, што тэма палітычных пераўтварэнняў таксама закраналася на прэс-канферэнцыі Лукашэнкі беларускім СМІ 23 снежня мінулага года.

"Палітычныя рэформы ў краіне будуць, і прытым найбліжэйшым часам. Мы над гэтым думаем", — заявіў тады кіраўнік дзяржавы. Лукашэнка сказаў, што не хоча пакідаць пасля сябе існую палітычную сістэму. "Таму што вельмі важна, каму перадаць у рукі такія інструменты, — растлумачыў ён. — Не таму, які будзе думаць аб тым, каб у кішэнь пакласці, утрымаць уладу, а не пра незалежнасць і суверэнітэт".

Пры гэтым Лукашэнка заўважыў, што незадаволеным цяперашняй уладай "не трэба наракаць". "Якую ўладу абіраеце, такая ў вас і ўлада", — заявіў ён.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 19 студзеня 2012
 
Дата публикации:19.01.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:3074
 
Ключевые слова:
Независимость Выборы в Беларуси Политическая система Реформы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме