https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка патрабуе ўпарадкаваць пасрэдніцкую дзейнасць


Камітэт дзяржкантролю ўнёс на разгляд кіраўніка дзяржавы праект указа, які робіць больш жорсткім пасрэдніцкую дзейнасць. Гэты дакумент абмяркоўваўся 12 студзеня на нарадзе, якую правёў Аляксандр Лукашэнка.
Праект устанаўлівае забарону на выкарыстанне гэтак званых пасрэдніцкіх схем пры закупках тавараў (работ, паслуг) за кошт уласных сродкаў дзяржарганізацый, а таксама акцыянерных таварыстваў з доляй дзяржавы больш як 50%. Такія закупкі павінны ажыццяўляцца толькі ў вытворцаў тавараў або ў іх афіцыйных прадстаўнікоў.

"Меры, вядома, жорсткія. Аднак пры азнаямленні з гэтым праектам узнікаюць некаторыя пытанні. Прыняцце гэтага дакумента не павінна паралізаваць эканоміку, але ён павінен быць дастатковым і ўсёабдымным", — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Зазначыўшы, што пад дзеянне гэтага дакумента трапляе толькі частка акцыянерных таварыстваў, Лукашэнка пацікавіўся:  "А што ж астатнія?" Ён звярнуў увагу на тое, што праект указа складаецца "з адсылачных норм". "Мы ж дамовіліся, што ўказ павінен быць адназначным, каб па ім можна было працаваць. Чаму гэта не зроблена?" — абурыўся Лукашэнка. Ён запатрабаваў ад урада "ясна вызначыцца па рэгуляванні пасрэдніцкай дзейнасці".

На думку Лукашэнкі, "дзяржава і эканоміка нясуць страты з-за таго, што ўтварыўся цэлы паразітычны слой тых, хто тлусцее на спекуляцыях". Ёсць выпадкі, зазначыў ён, калі праз пасрэднікаў закупляюць і беларускія тавары. "Гэта праблема стала крымінальнай найперш таму, што пасрэднікі — гэта ў асноўным сваякі, дзеці, прыбліжаныя, сябры асобных кіраўнікоў, якія закупляюць такі тавар, ці то беларускі, ці то імпартны", — мяркуе кіраўнік дзяржавы. І такіх выпадкаў шмат, падкрэсліў ён.

"Кажуць, што гэта натуральна для рыначнай эканомікі. Можа, і натуральна, але я не хачу, каб мы палову адпаведных людзей перасаджалі ў турму", — сказаў Лукашэнка.

Варта зазначыць, што дзяржава і раней рабіла спробы разабрацца з пасрэднікамі. 28 ліпеня 2009 года была прынятая пастанова ўрада № 991 "Аб некаторых пытаннях набыцця тавараў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь", якая выключала пасрэдніцкія структуры з працэсу рэалізацыі айчынных і імпартных тавараў. Дакумент выклікаў рэзкую крытыку з боку бізнес-супольнасці і праз некалькі дзён, 4 жніўня, быў адменены.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 12 студзеня 2012
 
Дата публикации:12.01.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:3062
 
Ключевые слова:
Экономика Посредническая деятельность Законодательство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме