https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вынікі таргоў на Маскоўскай міжбанкаўскай валютнай біржы


На Маскоўскай міжбанкаўскай валютнай біржы (ММВБ), дзе разам з іншымі валютамі каціруецца беларускі рубель, 13 снежня 2011 года адбыліся чарговыя таргі.
Па выніках таргоў ММВБ на 11.30 па долары з разлікамі "заўтра" Банк Расіі ўстанавіў афіцыйны курс рубля да долара ЗША ў памеры 31,4134. На працягу гандлёвага дня ўдзельнікі заключалі здзелкі ў інтэрвале 31,3695—31,6000 рубля за долар. Па выніках таргоў курс долара з разлікамі "заўтра" знізіўся на 1,53 капейкі (0,0485%) да 31,5153 рубля за долар.

Здзелкі з адзінай еўрапейскай валютай з разлікамі "сёння" заключаліся ў інтэрвале 41,7850—42,2490 рубля за еўра. Па выніках таргоў сярэднеўзважаны курс еўра з разлікамі "сёння" знізіўся на 15 капеек (0,357%) да 41,8741 рубля за еўра.

Па выніках таргоў 13 снежня з беларускай валютай здзелак заключана не было. Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля не змяніўся — 1,1600 расійскага рубля за 100 беларускіх.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 13 снежня 2011
 
Дата публикации:13.12.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2470
 
Ключевые слова:
Курс валют Биржевые торги Белорусский рубль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме