https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка: Засталося некалькі дзён да вельмі сур`ёзнага пасяджэння Савета калектыўнай бяспекі, дзе мы павінны разабрацца з шэрагам унутраных праблем


Пытанні, якія тычацца фарміравання парадку дня пасяджэння Савета калектыўнай бяспекі, запланаванага на 20 снежня, абмеркавалі 8 снежня ў Мінску Аляксандр Лукашэнка і генеральны сакратар Арганізацыі дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) Мікалай Бардзюжа.
Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Беларусь зараз старшынюе ў АДКБ. "Засталося некалькі дзён да правядзення, я мяркую, вельмі сур`ёзнага пасяджэння Савета калектыўнай бяспекі, дзе мы павінны разабрацца з шэрагам унутраных праблем, найперш звязаных з пазіцыяй Узбекістана па асобных пытаннях. Ад гэтага ўжо нікуды не дзенешся, пра гэта ўсе ведаюць", — сказаў Лукашэнка.

"Ведаю, што праблем і пытанняў шмат, і рубам пастаўлены шэраг прынцыповых пытанняў, яны з`яўляюцца лакмусавай паперкай для далейшага існавання АДКБ. Таму хацелася б абмеркаваць шэраг праблем, якія ўзнікаюць зараз, і па меры магчымасці зняць іх да пасяджэння СКБ", — зазначыў кіраўнік дзяржавы.

Генеральны сакратар АДКБ у сваю чаргу падкрэсліў, што год пад старшынствам Беларусі "быў адным з самых выніковых". "Тыя прыярытэты, якія выпрацавала Беларусь і якія цягам года рэалізоўвалі ў арганізацыі, далі вельмі сур`ёзны імпульс развіццю АДКБ", — заявіў ён.

Бардзюжа паведаміў пра тое, як ідзе падрыхтоўка да пасяджэння Савета калектыўнай бяспекі, а таксама аб рэалізацыі дамоўленасцяў, дасягнутых прэзідэнтамі 12 жніўня ў Астане. "Яны будуць, відаць, асноватворнымі з пункту гледжання абмеркавання на пасяджэнні СКБ 20 снежня", — сказаў генеральны сакратар АДКБ.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 8 снежня 2011
 
Дата публикации:08.12.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:3000
 
Ключевые слова:
Узбекистан-ОДКБ Коллективная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме