https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прапанова долараў, еўра і расійскіх рублёў на біржы зноў перавысіла попыт


Курс долара ЗША паводле вынікаў адзінай гандлёвай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы 22 лістапада не змяніўся і складае 8.720 рублёў.
Паводле звестак БВФБ, у таргах доларам удзельнічала 27 банкаў. Аб`ём таргоў склаў 31 млн. 957 тыс. долараў (першапачатковы попыт — 31 млн. 957 тыс., прапанова — 33 млн. 108 тыс.).

Курс расійскага рубля знізіўся на 1 рубель і склаў 281 рубель. У таргах удзельнічала 27 банкаў. Аб`ём таргоў склаў 650 млн. 86 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 538 млн. 624 тыс., прапанова — 652 млн. 171 тыс.).

Курс еўра не змяніўся і складае 11.790 рублёў. У таргах удзельнічала 29 банкаў. Аб`ём — 13 млн. 233 тыс. еўра (попыт — 11 млн. 606 тыс., прапанова — 13 млн. 233 тыс.).

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 22 лістапада 2011
 
Дата публикации:22.11.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2407
 
Ключевые слова:
Курс валют Биржевые торги Белорусский рубль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме