«У цяперашні час у татарскім грамадстве Беларусі вядзецца дыскусія аб прызнанні беларускай дуды нацыянальнай культурнай з’явай і ўключэнні музычнага інструмента ў спіс аб’ектаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Мы думаем, што гэта атрымаецца зрабіць, як атрымалася з выцінанкай і саломапляценнем», — адзначыла Вольга Якабсан.
Паводле яе слоў, падрыхтаваны дакументы аб магчымым уключэнні ў спіс ЮНЕСКА неглюбскіх ручнікоў, якія таксама з’яўляюцца дзіўным творам мастацтва.
Яна нагадала, што на дадзены момант Сусветная нематэрыяльная культурная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі прадстаўлена шасцю элементамі. Гэта беларускі абрад «Калядныя цары», вясновы абрад «Юр’еўскі карагод», урачыстасць у гонар шанавання абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст), культура бортніцтва Беларусі і Польшчы, саломапляценне, выцінанка.
Звязда, 14 траўня 2025