https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


За апошнія два дні сярэдні курс куплі долара ў абменных пунктах узрос на 823 рублі, продажу — на 1.000


На рынку наяўнай валюты працягваецца рост каціровак амерыканскага долара.
На 16.30 13 кастрычніка курс продажу долара ў абменных пунктах камерцыйных банкаў у Мінску склаў ад 9.250 ("Тэхнабанк") да 10.300 рублёў ("Хоўм крэдыт банк"). Днём раней мінімальны курс продажу раўняўся 8.950 ("Франсабанк"), максімальны — 10.000 ("Хоўм крэдыт банк").

Курсы куплі долара ўзраслі з 8.500 (у пяці банках) — 8.850 ("Масква-Мінск") да 8.600 ("Белрасбанк") — 9.100 ("Абсалютбанк", "Белінвестбанк", "Белгазпрамбанк", "Мінскі транзітны банк", "Сомбелбанк"). У другой палове дня максімальныя курсы куплі павышаліся да 9.200 ("Цэптэр-банк") — 9.210 рублёў ("Хоўм крэдыт банк"), але затым знізіліся.

За апошнія два дні сярэдні курс куплі ўзрос на 823 рублі (11 кастрычніка — 8.164, 12-га — 8.671, 13-га — 8.987), або на 10,08%, продажу — на 1.000 (8.512, 9.169 і 9.512), або на 11,75%, пры павелічэнні курсу долара на дадатковай гандлёвай сесіі БВФБ на 790 рублёў (8.220, 8.710 і 9.010), або на 9,61%.

Розніца паміж сярэднімі курсамі куплі і продажу павялічылася з 4,26% да 5,84% (348, 498 і 525 рублёў). 13 кастрычніка маржа вагалася ад 200 ("Абсалютбанк") да 1.250 рублёў ("Хоўм крэдыт банк").

У папулярным абменным пункце банка Citadele на чыгуначным вакзале Вільнюса крос-курсы долара ўзраслі з 7.530—8.330 вечарам 11 кастрычніка да 7.700—9.250 рублёў з 16.15 13 кастрычніка.

У латвійскім філіяле шведскага банка SEB долар купляюць па 6.735 і прадаюць у 5,1 разу даражэй — па 34.473 беларускага рубля. Яшчэ ў адным банку Латвіі Norvik курс куплі роўны 8.161, продажу — 28.667 рублёў, у банку Rietumu — 9.200 пры куплі і 9.700 пры продажы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 13 кастрычніка 2011
 
Дата публикации:13.10.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2458
 
Ключевые слова:
Валютный кризис в Беларуси Белорусский рубль Инфляция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме