https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курс долара па выніках таргоў на асноўнай сесіі вырас на 7 рублёў


Курс долара ЗША па выніках біржавых таргоў 11 кастрычніка вырас на 7 рублёў і склаў 5.765 рублёў.
Паводле звестак Беларускай валютна-фондавай біржы, у таргах доларам удзельнічаў 21 банк. Аб`ём таргоў склаў 21 млн. 489 тыс. долараў (попыт — 21 млн. 489 тыс., прапанова — 10 млн. 247 тыс.).

У таргах расійскім рублём удзельнічала 26 банкаў. Курс вырас на 3,56 рубля і склаў 183,44 беларускага рубля за адзін расійскі. Аб`ём таргоў склаў 374 млн. 498 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 382 млн. 645 тыс., прапанова — 374 млн. 498 тыс.).

У таргах еўра ўдзельнічала 20 банкаў. Аб`ём таргоў склаў 2 млн. 667 тыс. еўра (попыт — 2 млн. 667 тыс., прапанова — 1 млн. 842 тыс.), а курс вырас на 109 рублёў і склаў 7.874 рублі.

У дачыненні да валютнага кошыка (долар ЗША, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель знізіўся на 1,17% у параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка на 12 кастрычніка складае 2.026,97 рублёў.

З пачатку года афіцыйны курс беларускага рубля да валютнага кошыка знізіўся на 92,19%, да долара — на 92,17%, да расійскага рубля — на 86,35%, да еўра — на 98,23%.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 11 кастрычніка 2011 
 
Дата публикации:11.10.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2445
 
Ключевые слова:
Биржевые торги Белорусский рубль Курс валют
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме