https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Магілёўскіх чыноўнікаў запрасілі на Народны сход


3 кастрычніка аргкамітэт па правядзеньні Народнага сходу ў Магілёве запрасіў чыноўнікаў гарвыканкаму на сваё мерапрыемства. Ліст з запрашэньнем у аддзел зваротаў грамадзян выканаўчай улады занёс старшыня абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімер Шанцаў.
Паводле актывіста, запрашэньне адрасаванае ўсяму кіраўніцтву гарвыканкаму:

«У запрашэньні напісана, што ў адпаведнасьці з законам „Аб мясцовым сходзе“ мы праводзім адкрыты сход жыхароў некалькіх дамоў па вуліцы Раманава й Мянжынскага. Калі мы зьбіралі подпісы, то абяцалі людзям, што запросім чыноўнікаў, каб яны паглядзелі ім у вочы. Чыноўнікі ж вінавацяць, што абвал адбыўся ў эканоміцы з-за іх панікі. Вось няхай чыноўнікі й скажуць людзям гэта ў вочы, а не праз тэлевізар».

Народны сход, паводле партыйца, заплянаваны на 8 кастрычніка на стадыёне па вуліцы Чалюскінцаў. Гэтае месца вызначана гарвыканкамам для правядзеньне масавых мерапрыемстваў, якія праводзяць палітычныя партыі, грамадзкія арганізацыі ці групы грамадзян. Асноўныя пытаньні павесткі дня сходу: «Спыненьне росту цэнаў» і «Індэксаваньне заробкаў».

3 кастрычніка 2011
Радыё Свабода
 
Дата публикации:03.10.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2870
 
Ключевые слова:
Индексация заработной платы Магілёў Валютный кризис в Беларуси Рост цен Экономика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме