https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На біржавой дадатковай сесіі прапанова долараў ЗША на 11 млн. перавысіла попыт


Курс долара ЗША на дадатковай гандлёвай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы 23 верасня знізіўся на 60 рублёў — з 7.950 да 7.890 рублёў.
Паводле звестак БВФБ, у таргах доларам бралі ўдзел 30 банкаў. Аб`ём таргоў склаў 24 млн. 554 тыс. долараў (попыт — 15 млн. 308 тыс., прапанова — 26 млн. 601 тыс.).

Курс еўра на дадатковых таргах не змяніўся і застаўся роўным 10.660 рублям. У таргах бралі ўдзел 29 банкаў. Аб`ём — 10 млн. 267 тыс. еўра (попыт — 10 млн. 267 тыс., прапанова — 13 млн. 848 тыс.).

Курс расійскага рубля знізіўся з 249 да 246 рублёў. У таргах бралі ўдзел 26 банкаў. Аб`ём таргоў склаў 636 млн. 361 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 483 млн. 999 тыс., прапанова — 693 млн. 727 тыс.).

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 23 верасня 2011
 
Дата публикации:23.09.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2681
 
Ключевые слова:
Валютный кризис в Беларуси Финансы Биржевые торги Единый курс Белорусский рубль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме