https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сярэдняя зарплата ў Беларусі за жнівень узрасла на 7,4 працэнта, або на Br137,8 тыс.


У Беларусі намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў у студзені—жніўні гэтага года склала Br1654,4 тыс., паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Сярэдняя зарплата ў жніўні гэтага года дасягнула Br1992,3 тыс. і павялічылася ў параўнанні з ліпенем на 7,4 працэнта, або на Br137,8 тыс.

Паводле звестак Белстата, у прамысловасці сярэдняя заработная плата ў жніўні склала Br2303,2 тыс., у будаўніцтве — Br2316,3 тыс., на транспарце і ў сувязі — Br2181 тыс., у сельскай гаспадарцы, лясной гаспадарцы — Br1485,4 тыс.

Сярэдні жнівеньскі заробак у адукацыі быў роўны Br1328,4 тыс., у тым ліку настаўнікаў — Br1530,8 тыс., прафесарска-выкладчыцкага складу — Br2158,3 тыс. Заработная плата работнікаў аховы здароўя і прадастаўлення сацыяльных паслуг у жніўні склалася ў памеры Br1501,8 тыс., у тым ліку ў галіне аховы здароўя — Br1536,8 тыс. Сярэдняя заработная плата ўрачоў была Br2453,8 тыс., сярэдняга медыцынскага персаналу — Br1458,9 тыс.

Самая высокая сярэдняя заработная плата ў жніўні зафіксавана па такіх відах эканамічнай дзейнасці, як дзейнасць, звязаная з вылічальнай тэхнікай, — Br5158 тыс., вытворчасць коксу, нафтапрадуктаў і ядзерных матэрыялаў — Br4621,8 тыс., здабыча паліўна-энергетычных карысных выкапняў — Br4084 тыс., паветраны транспарт — Br3645 тыс., фінансавае пасрэдніцтва — Br3632,8 тыс., дзейнасць у галіне архітэктуры, аказанні інжынерных паслуг — Br3568,1 тыс. Самы нізкі гэты паказчык — у прадастаўленні сацыяльных паслуг (Br1268,9 тыс.), рамонце бытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстання (Br1264,4 тыс.).

Паводле статыстычных даных, рэальная заработная плата (разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені—жніўні гэтага года ў параўнанні са студзенем—жніўнем 2010-га павялічылася на 10,1 працэнта. У жніўні ў параўнанні з ліпенем гэтага года гэты паказчык зменшыўся на 1,4 працэнта.

Максімальны тэмп росту рэальнай заработнай платы ў студзені—жніўні гэтага года да ўзроўню студзеня—жніўня 2010-га забяспечаны ў адукацыі (125,1 працэнта), дзейнасці, звязанай з вылічальнай тэхнікай (124,2 працэнта), арэндзе машын і абсталявання і пракаце бытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстання (122,7 працэнта), вытворчасці транспартных сродкаў і абсталявання (121,9 працэнта), ахове здароўя і прадастаўленні сацыяльных паслуг (120,6 працэнта). Найменшы гэты паказчык — у дзейнасці ў галіне радыёвяшчання і тэлебачання (95,2 працэнта), у галіне архітэктуры, аказанні інжынерных паслуг (97,4 працэнта), на паветраным транспарце (99,5 працэнта).

У цэлым па прамысловасці рэальная заработная плата ў студзені—жніўні 2011 года ўзрасла да ўзроўню студзеня—жніўня 2010-га на 9,7 працэнта, у рабочых і служачых — на 10 працэнтаў.

Звязда, 24 верасня 2011
 
Дата публикации:24.09.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:3098
 
Ключевые слова:
Заработная плата в Беларуси Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме