https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Падраздзяленні 11-й асобнай мехбрыгады грузяцца ў эшалон для адпраўкі на Гарахавецкі палігон (РФ)


6 верасня на станцыі Слонім-Ударнікі ажыццяўляецца пагрузка падраздзяленняў 11-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады, якія ўдзельнічаюць у беларуска-расійскіх вучэннях, для адпраўкі на Гарахавецкі палігон у Ніжагародскай вобласці РФ. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі.
5 верасня са станцыі Азярышча пад Мінскам на палігон Ашулук у Астраханскай вобласці РФ адправіўся 355-ы гвардзейскі асобны танкавы батальён 120-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады.

Пасля здзяйснення маршу чыгуначным транспартам непасрэдна ў раёнах правядзення вучэнняў асабоваму складу належыць сумесна з падраздзяленнямі Узброеных сіл Расіі адпрацаваць вучэбна-баявыя задачы абарончай тэматыкі.

Сумесныя беларуска-расійскія аператыўныя вучэнні "Шчыт Саюза — 2011" пройдуць на двух расійскіх палігонах 16—22 верасня. У іх возьмуць удзел прыкладна 12 тысяч ваеннаслужачых. Ад Узброеных сіл Беларусі — прыблізна 4,8 тысячы салдат і афіцэраў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 6 верасня 2011
 
Дата публикации:06.09.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2418
 
Ключевые слова:
Военные учения Беларусь-Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме