https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нацбанк Беларусі рэкамендаваў банкам перагледзець працэнтную палітыку на крэдытным рынку


У сувязі з ростам кошту рэсурсаў, якія прыцягваюцца, у тым ліку абумоўленым павышэннем стаўкі рэфінансавання, Нацыянальны банк Беларусі рэкамендаваў банкам перагледзець сваю працэнтную палітыку на крэдытным рынку.
Як паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка, для гэтага кожнаму банку прапанавана распрацаваць комплекс мер па недапушчэнні празмернай нагрузкі на фізічных асоб па пагашэнні перад банкамі крэдытнай запазычанасці як у нацыянальнай, так і ў замежнай валютах.

Пры павышэнні працэнтных ставак (поўных працэнтных ставак) па раней выдадзеных фізічным асобам крэдытах банкам рэкамендавана індывідуальна падыходзіць да перагляду памеру стаўкі, улічваць катэгорыі крэдытаатрымальнікаў (напрыклад, шматдзетныя сем`і, інваліды, пенсіянеры, ветэраны, былыя вязні нацызму і іншыя), наяўнасць аб`ектыўных акалічнасцяў (рэзкае павелічэнне памеру плацяжоў па крэдытным дагаворы, зніжэнне ўзроўню даходаў, страта працы, працяглая хвароба, няшчасны выпадак і іншыя акалічнасці), ацэньваць здольнасць фізічнай асобы выконваць свае абавязацельствы.

У якасці магчымых спосабаў рэгулявання крэдытнай нагрузкі на фізічных асоб Нацбанкам рэкамендаваны наступныя:

– правядзенне рэструктурызацыі завінавачанасці па раней выдадзеных крэдытах (без павелічэння ўзроўню крэдытнай рызыкі такіх актываў), у тым ліку шляхам: адтэрміноўкі (растэрміноўкі) выплаты асноўнага доўгу; прадаўжэння тэрміну пагашэння (вяртання) крэдыту; змянення валюты крэдыту па курсе, які вызначаецца пагадненнем бакоў; павелічэння памераў працэнтаў, платы за карыстанне крэдытам да ўзроўню, пры якім сума месячнага плацяжу па пагашэнні (вяртанні) асноўнага доўгу і выплаце працэнтаў, платы за карыстанне крэдытам не перавышае 50% сукупнага даходу сям`і; спісання штрафных санкцый па крэдытным дагаворы, што ўзніклі да рэструктурызацыі;

– часовае прыпыненне падачы банкам судовых іскаў аб звароце спагнання на нерухомую маёмасць, у тым ліку перададзенае ў іпатэку па крэдытным дагаворы, пры ўмове, што такая маёмасць з`яўляецца адзіна магчымым месцам пражывання крэдытаатрымальніка і ім дакументальна ўрэгуляванае пытанне рэструктурызацыі доўгу з банкам.

Банкамі могуць быць прапанаваныя і іншыя варыянты зніжэння крэдытнай нагрузкі на фізічных асоб, падкрэслілі ў Нацбанку.

Пры гэтым у галоўным банку краіны лічаць, што рэалізацыя комплексу распрацаваных банкам мер не павінна прывесці да росту агульнага ўзроўню рызыкі банка, зніжэння яго фінансавай надзейнасці ці невыканання нарматываў бяспечнага функцыянавання.

Адначасова Нацбанк звяртае ўвагу грамадзян "на тое, што перад зваротам у банк па крэдыт ім неабходна старанна вывучыць умовы давання пазыковых сродкаў, звярнуць асаблівую ўвагу на памер поўнай працэнтнай стаўкі і перыядычнасць выканання абавязацельстваў і цвяроза ацаніць свае магчымасці па пагашэнні асноўнага доўгу і выплаце належных плацяжоў".

Паводлек даных статыстычнага зборніка Нацбанка, крэдытны партфель беларускіх банкаў за студзень—ліпень 2011 года павялічыўся на 33% (у тым ліку на 1,5% за ліпень) і на 1 жніўня склаў 118707,3 млрд. рублёў. Пры гэтым праблемная запазычанасць вырасла з пачатку года ў 1,9 разу (аднак скарацілася на 9,8% за ліпень) да 1241,0 млрд. рублёў.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 6 верасня 2011
 
Дата публикации:06.09.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:3342
 
Ключевые слова:
Белорусские банки Кризис в Беларуси Процентные ставки Рефинансирование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме