https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія і італьянскія спецыялісты манціруюць буравую ўстаноўку на Рэчыцкім нафтавым радовішчы


На свідравіне № 116 Рэчыцкага нафтавага радовішча італьянскія і беларускія спецыялісты пачалі мантаж буравой устаноўкі "Дрылмек 1.500".
Як паведамляе прэс-цэнтр ВА "Беларуснафта", выкарыстанне абсталявання дапаможа беларускім нафтавікам упэўнена асвойваць залежы нафты на вялікіх глыбінях. Новы станок грузападымальнасцю 350 тон аснашчаны частотным рэгуляваным электрычным прывадам, яго магутнасці хопіць для бурэння свідравіны глыбінёй да 5 тыс. метраў.

"Гэта важна ва ўмовах распрацоўкі беларускіх радовішчаў, калі асноўныя запасы сыравіны выпрацаваны, і яе даводзіцца шукаць у нетрадыцыйных пастках і на вялікіх глыбінях", — адзначаецца ў паведамленні прэс-цэнтра. Палепшаныя тэхнічныя характарыстыкі "Дрылмек 1.500" дазволяць паскорыць час мантажу, павысіць прадукцыйнасць, пазбегнуць няштатных сітуацый пры свідраванні.

Бурэнне эксплуатацыйнай свідравіны плануецца распачаць у верасні-кастрычніку 2011 года. Вытворчасць такіх установак будзе асвоеная сумесна з італьянскай кампаніяй "Дрылмек" на гомельскім прадпрыемстве "Сейсматэхніка".

Італьянская кампанія "Дрылмек" (Drillmec) вырабляе буравое абсталяванне для нафтавых і газавых радовішчаў і геатэрмальных крыніц. Гэта стандартныя наземныя буравыя ўстаноўкі магутнасцю да 3.000 конскіх сіл, мабільныя буравыя ўстаноўкі магутнасцю да 1.500 конскіх сіл і аўтаматычныя буравыя ўстаноўкі магутнасцю да 2.000 конскіх сіл. "Дрылмек" вырабляе таксама марскія буравыя вышкі і шырокі спектр такога буравога абсталявання, як буравыя помпы, цыркуляцыйныя сістэмы, верхнія прывады, а таксама аказвае паслугі па мантажы буравых установак.

Алена Германовіч, БелаПАН
Гомель, 23 жніўня 2011
 
Дата публикации:23.08.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:3120
 
Ключевые слова:
Беларусь-Италия Нефть Полезные ископаемые "Белоруснефть"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме