https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курсы валют


Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 16 жніўня 2011 года.
На 16 жніўня Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 5.028 беларускіх рублёў
Еўра — 7.188,53
Расійскі рубель — 174,23
Украінская грыўна — 628,70

Кошык валют — 1.846,66

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара не змяніўся, еўра — вырас на 54,3 рубля (0,76%), расійскага рубля — на 3,47 рубля (2,03%). Курс грыўны не змяніўся. Курс кошыка валют вырас на 16,98 рубля (0,92%) у параўнанні з папярэднім днём, на 791,98 рубля (75,09%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2010 года (1.054,68 рубля) і на 36,66 рубля (2,02%) да новага цэнтральнага значэння, устаноўленага 24 мая 2011 года (1.810).

Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,4296, "долар/расійскі рубель" — 28,8584, "долар/грыўна" — 7,9974.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 16 жніўня долар купляюць па 5.080—5.118 і прадаюць па 5.128 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём курс не змяніўся.

Андрэй Кажамякін, БелаПАН
Мінск, 16 жніўня 2011
 
Дата публикации:16.08.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2289
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Валюта Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме