Паводле звестак БВФБ, аб`ём таргоў, у якіх удзельнічалі 24 банкі, склаў 28 млн. 996 тыс. долараў (попыт — 28 млн. 996 тыс., прапанова — 29 млн. 44 тыс.).
Курс еўра вырас на 56 рублёў да 7.151 рубля. У таргах удзельнічалі 25 банкаў. Попыт — 2 млн. 333 тыс. еўра, прапанова — 2 млн. 302 тыс., аб`ём — 2 млн. 302 тыс.
Курс расійскага рубля вырас на 0,69 рубля і склаў 178,95 беларускага. Аб`ём таргоў — 426 млн. 990 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 428 млн. 782 тыс., прапанова — 426 млн. 990 тыс.). У таргах удзельнічалі 26 банкаў.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 22 ліпеня 2011