https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Першы этап сённяшняй акцыі не атрымаўся з-за аб`ектыўных прычын, заяўляюць ініцыятары "Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі"


Першы этап сённяшняй акцыі маўклівага пратэсту не атрымаўся з-за аб`ектыўных прычын, лічыць адзін з ініцыятараў "Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі" Вячаслаў Дзіянаў.
Вечарам у пятніцу, 1 ліпеня, група "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі" распаўсюдзіла "стратэгію на 3 ліпеня". Паводле задумы арганізатараў, першы этап акцыі маўклівага пратэсту ў Дзень Незалежнасці планавалася правесці падчас парада. Удзельнікам прапаноўвалася падысці "максімальна блізка да трыбуны" і ў момант пачатку прамовы Лукашэнкі "актыўна пляскаць". "Менавіта ў той момант, калі ён пачынае прамову. І пакуль не скончыць, не спыняемся — тым самым ён не зможа нармальна сказаць прамову", — гаварылася ў стратэгіі дзеянняў.

Рэалізаваць на практыцы гэты план не ўдалося: "запляскванняў" прамовы Лукашэнкі не адбылося. Карэспандэнт БелаПАН стаў сведкам таго, як людзі ў цывільным затрымалі трох маладых людзей, якія паспрабавалі апладзіраваць у пачатку выступлення кіраўніка дзяржавы. Гэта адбылося на праспекце Пераможцаў насупраць стэлы "Мінск — горад-герой", пад якой была ўстаноўлена трыбуна.

У каментарыі БелаПАН Вячаслаў Дзіянаў звярнуў увагу на тое, што ўдзельнікам акцыі пратэсту было складана згрупавацца. "Натоўп быў вельмі неаднастайны: на парад нагналі курсантаў, членаў БРСМ. Мы рыхтуемся да вечара", — сказаў актывіст групы "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі".

Ён таксама паведаміў, што папярэдне абвешчаны ў сетках план дзеянняў застаецца ў сіле, а ўсе іншыя сцэнарыі трэба расцэньваць як правакацыі.

БелаПАН
Мінск, 3 ліпеня 2011
 
Дата публикации:03.07.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:3595
 
Ключевые слова:
беспорядки в Минске Цветные революции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме