https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


3 ліпеня ў Мінску можна будзе беспакарана апладзіраваць удзельнікам парада


Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі 27 чэрвеня намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Ігар Яўсееў.
Ён нагадаў, што згодна з рашэннем Мінгарвыканкама № 1554 любыя мерапрыемствы, не санкцыянаваныя гарадскімі ўладамі, на Кастрычніцкай плошчы забаронены.

На пытанне журналістаў аб методыцы распазнавання ў агульнай масе людзей удзельнікаў маўклівых акцый пратэсту начальнік упраўлення аховы правапарадку МУС Іван Кубракоў адказаў: міліцыя бачыць, хто перашкаджае праходу грамадзян у цэнтры горада. "Грамадзяне не будуць затрымлівацца 3 ліпеня, калі з іх боку не будзе парушэння грамадскага парадку", — заявіў Кубракоў.

Ён паведаміў, што ў сувязі са святкаваннем Дня Незалежнасці ўжо 30 чэрвеня органы ўнутраных спраў пераводзяцца на ўзмоцнены варыянт нясення службы.

Паводле слоў Кубракова, месцы правядзення масавых мерапрыемстваў будуць агароджваць турнікетамі, арганізуецца кантрольна-прапускны рэжым. На мерапрыемства забаронена прыходзіць нецвярозымі, праносіць буйнагабарытныя рэчы, забароненыя да свабоднага абароту прадметы. Забаронена таксама прыходзіць з жывёламі. Не трапяць на мерапрыемства і веласіпедысты. Напоі павінны быць толькі ў празрыстай тары.

Яўсееў дадаў, што для забеспячэння аховы правапарадку ў святочныя дні ў сталіцы будзе задзейнічаны ўвесь асабовы склад мінскага гарнізона міліцыі, часці ўнутраных войскаў. Для арганізацыі бяспекі дарожнага руху будуць задзейнічаны 270 супрацоўнікаў ДАІ. У месцах масавых мерапрыемстваў плануецца арганізаваць 95 пунктаў пропуску з рамкамі металадэтэктараў.

Месцы правядзення масавых мерапрыемстваў, якія адбудуцца 3 ліпеня, узяты пад ахову ўжо 27 чэрвеня, заявіў Яўсееў. Гэта, у прыватнасці, пляцоўка каля стэлы "Мінск — горад-герой" на перасячэнні праспектаў Пераможцаў і Машэрава.

"Крымінагеннае становішча ў горадзе знаходзіцца пад кантролем ГУУС", — падкрэсліў Яўсееў і дадаў: "Нейкай інфармацыі аб прычынах, якія перашкаджалі б правядзенню свята, няма".

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 27 чэрвеня 2011
 
Дата публикации:27.06.2011
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:4183
 
Ключевые слова:
День Независимости Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме