Прадстаўнікі літаратурнай грамадскасці і супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы ўсклалі на магілу паэта кветкі. Старшыня Міжнароднага фонду Янкі Купалы, доктар філалагічных навук прафесар Вячаслаў Рагойша прачытаў некалькі вершаў.
Вечарам у мінскім архікафедральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі запланавана набажэнства ў памяць пра вялікага песняра.
Янка Купала (7.07.1882 — 28.06.1942) — народны паэт Беларусі, драматург, публіцыст, перакладчык, грамадскі дзеяч, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і беларускай літаратурнай мовы.
БелаПАН
28 чэрвеня 2011