На памежным пункце пропуску "Казловічы" ў Брэсце мытнікі праверылі грузавы аўтамабіль "Сканія". Акрамя задэклараванага грузу там аказалася 13 прыхаваных цюкоў з імпартным адзеннем.
Нелегальна ў Беларусь везлі замежны трыкатаж на суму звыш аднаго мільярда рублёў. Кантрабанда затрымана.
Яна Светава
Звязда, 22 чэрвеня 2011