Танцавальнае свята праводзіцца пры падтрымцы ФПБ, яго адкрыццё запланавана на 24 чэрвеня ў Рэспубліканскім палацы культуры прафсаюзаў.
У мерапрыемстве возьме ўдзел дзіцячы танцавальны калектыў Duo-Duo Art Troup з Кітая, які наведае Беларусь па запрашэнні ансамбля танца "Равеснік" Рэспубліканскага палаца культуры прафсаюзаў.
У межах "Моста дружбы" беларускі і кітайскі танцавальныя калектывы выступяць на сумесных канцэртах у Дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры "Ждановічы" (Мінская вобласць). Для кітайскіх гасцей будуць арганізаваны экскурсіі па Мінску, наведванне музея старадаўніх рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі" (вёска Пціч, Пухавіцкі раён Мінскай вобласці), балетных спектакляў.
Юныя танцоры з Кітая таксама сустрэнуцца з беларускімі школьнікамі, якія вывучаюць кітайскую мову.
Чакаецца, што свята танца стане штогадовым мерапрыемствам з удзелам дзіцячых калектываў з розных краін.
Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 20 чэрвеня 2011