У інтэрв`ю БелаПАН аўтар праекта і кіраўнік Prazdnik.by Алеся Какошнікава паведаміла, чым цяперашні "Парад нявест" адрозніваецца ад папярэдніх:
"Безумоўна, самае галоўнае — новыя вобразы каманд. Зараз яны незвычайныя настолькі, што нават самі стылісты, якія дапамаглі нам у стварэнні гэтых вобразаў, былі здзіўленыя прапанаванымі намі камандамі. Іх у нас сёлета сем — па сем чалавек у кожнай. Сярод іх — "Нявесты-кінадзівы", "Нявесты — аля Шанэль" у дзёрзкіх касцюмах са штанамі, "Нявесты ў стылі Pink", "Антычныя Нявесты", "Нявесты — Свецкія Дамы" і "Нявесты — Gold Wing" — мілыя, вытанчаныя эльфійкі. Ну і, вядома, традыцыйна мы пакінулі "NEW-весты" — чароўныя дзяўчаты, якія прадстаўляюць сталічныя СМІ. Сёлета была пададзена рэкордная колькасць заявак — 1.352. На парад запрошаныя самыя дастойныя, самыя яркія і цікавыя — тыя дзяўчаты, якія ў гэты дзень, нягледзячы на любое надвор`е, падораць нашаму роднаму Мінску сапраўднае свята".
У парку імя Горкага адбыўся канцэрт для дзяўчат з удзелам зорак беларускай эстрады і забаўляльная праграма, нявесты паказалі свае таленты і запусцілі ў шэрае неба рознакаляровыя паветраныя шары. Завяршылася свята конкурсна-забаўляльнай праграмай у клубе "Арыён".
БелаПАН
19 чэрвеня 2011