https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Віталь Рымашэўскі: "Апроч сьмеласьці трэба мець яшчэ і розум"


Вызваленьне экс-кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага атрымала вялікі розгалас. Чаму ён, а ня іншыя? Ці была "пакаяльная запіска", якая магла спрычыніцца да выхаду на волю? Адказы на шмат якія пытаньні абяцала даць сёньняшняя прэс-канфэрэнцыя, аднак Віталь Рымашэўскі паведаміў, што напярэдадні яго знайшлі супрацоўнікі КДБ і прыгразілі санкцыямі ў выпадку, калі сустрэча з журналістамі сапраўды адбудзецца.
Пра нюансы свайго статусу — сам Віталь Рымашэўскі:

"Я буду лічыць сябе вызваленым, калі будуць вызваленыя ўсе… А наконт камэнтароў, якія зьявіліся, хачу сказаць вось што. Пасьля таго як я даў учора "Нашай ніве" некалькі камэнтароў, прычым яны былі досыць стрыманыя, я папярэдзіў, што асноўныя рэчы скажу на прэсавай канфэрэнцыі, каб ня крыўдзіць іншых журналістаў і не анансаваць нічога.

Пасьля гэтага, літаральна праз колькі хвілін, мяне знайшлі па тэлефоне і выклікалі ў КДБ, дзе сказалі, што проста не дадуць мне правесьці прэс-канфэрэнцыю. То бок — ня тое, што будзе, калі я яе правяду, а проста не дадуць яе правесьці, і мера стрыманьня можа быць зьмененая літаральна ў той жа вечар. Таму што фактычна нічога ў маім статусе не зьмянілася, я па-ранейшаму знаходжуся ў стане абвінавачанага, і правядзеньне прэсавай канфэрэнцыі яны расцэньваюць як парушэньне падпіскі і спробу ўплыву на ход сьледзтва. Таму выбар тут невялікі і, адпаведна, на жаль, я не магу даваць ніякія камэнтары ні па 19 сьнежня, ні па маім вызваленьні.

Хачу яшчэ раз сказаць, што я не лічу сябе на свабодзе, пакуль за кратамі будуць заставацца іншыя людзі. І маё вызваленьне я расцэньваю, можа, як шанец для іншых таксама апынуцца на волі".

Карэспандэнт: "Якія вашыя пляны на бліжэйшую пэрспэктыву?"

"Што тычыцца маіх дзеяньняў. Я ня ведаю, наколькі шмат магу зрабіць у гэтых абставінах, але мае захады будуць накіраваныя на тое, каб паспрыяць вызваленьню іншых людзей.

А наконт камэнтароў яшчэ магу сказаць наступнае. Маім зламысьнікам — ня радуйцеся. Маім паплечнікам — не турбуйцеся. Сутнасьць маёй пазыцыі засталася нязьменнай. Якой яна была да 19-га, якой яна была 19-га, такой яна засталася і цяпер. І ў ніводным лісьце ці звароце, у ніводным маім сьведчаньні ці камэнтары яна не зьмянілася. Ня трэба думаць, што нейкія рэчы ўва мне зломленыя альбо нейкіх рэчаў я баюся. Проста апроч сьмеласьці трэба мець яшчэ і розум.

Я ня думаю, што мой камэнтар па падзеях 19 сьнежня ці мой камэнтар па маім вызваленьні ўнёс бы нешта радыкальна новае ці істотна зьмяніў сытуацыю. Вядома, сытуацыя кепская, што мне не даюць магчымасьці сказаць. Але я ня бачу ў гэтым ня тое што праблемаў, але вялікіх стратаў. Многім людзям усё зразумела і так".

Сёньня а 15-й гадзіне Віталь Рымашэўскі выкліканы на допыт у КДБ.

Радыё Свабода
04 студзеня 2011
Ігар Карней
 
Дата публикации:04.01.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:3571
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси Итоги выборов Оппозиция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме