https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Віталь Рымашэўскі мае намер прасіць Аляксандра Лукашэнку пра асабістую сустрэчу


Былы кандыдат у прэзідэнты сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Віталь Рымашэўскі мае намер звярнуцца да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай пра асабістую сустрэчу. Пра гэта ён заявіў 4 студзеня групе беларускіх і літоўскіх журналістаў.
Нагадаем, Рымашэўскі быў затрыманы 19 снежня пасля акцыі апазіцыі ў Мінску. Разам з шасцю іншымі экс-кандыдатамі ў прэзідэнты ён абвінавачваецца ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Артыкул 293 Крымінальнага кодэкса прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Са следчага ізалятара КДБ Рымашэўскага выпусцілі ў ноч на 1 студзеня пад падпіску аб нявыездзе, пасля таго як ён напісаў тлумачальную запіску на імя Лукашэнкі. 4 студзеня палітык збіраўся даць прэс-канферэнцыю, але вымушаны быў змяніць свае планы. У КДБ Рымашэўскага папярэдзілі: у выпадку правядзення прэс-канферэнцыі яго зноў змесцяць пад варту.

"Калі б прэс-канферэнцыя адбылася, я б звярнуўся да Лукашэнкі з заклікам пра сустрэчу. Спадзяюся, што змагу сказаць усё, што я хачу сказаць, асабіста Лукашэнку", — паведаміў сёння Рымашэўскі.

Ён пацвердзіў, што напісаў тлумачальны ліст на імя Лукашэнкі. "На жаль, расказаць, пра што ён, і каментаваць яго я зараз не магу, бо даў падпіску пра невыдаванне. Але хачу сказаць усім сваім нядобразычліўцам: "Не радуйцеся", а ўсім сваім прыхільнікам: "Не хвалюйцеся". Мая пазіцыя да 19 снежня, 19-га і пасля 19-га засталася нязменнай. І ніякія лісты, ніякія тлумачэнні, ніякія мае сведчанні не супярэчылі гэтай пазіцыі. Я гатовы несці адказнасць за свае словы і перад Богам, і перад людзьмі", — падкрэсліў палітык.

Сваёй першачарговай задачай Рымашэўскі лічыць вызваленне ўсіх затрыманых 19 снежня. "Я не лічу сябе на волі, я не буду адчуваць свабодна і шчасліва, пакуль хоць адзін з маіх калегаў знаходзіцца ў зняволенні. Для мяне адна з самых галоўных мэт — я памятаю пра гэта кожны дзень — зрабіць усё магчымае, каб яны выйшлі на волю", — заявіў ён.

Паводле слоў экс-кандыдата, зняволеным зараз патрэбна найперш салідарнасць. "Палітзняволеных трэба падтрымліваць, падтрымліваць і яшчэ раз падтрымліваць. Многія дзеянні, якія былі ажыццёўлены, былі правільнымі. Я нават не ведаю, калі б я быў на волі, ці змог бы я зрабіць больш і лепш, чым было зроблена іншымі людзьмі", — сказаў Рымашэўскі.

Ён "быў прыемна здзіўлены тым узроўнем самаарганізацыі людзей, узроўнем салідарнасці, якая праявілася нягледзячы на тое, што ўсе лідары знаходзяцца ў зняволенні". "Надзея не ў лідарах, а якраз у гэтых людзях. Калі ёсць такія людзі, якія здольныя самі дзейнічаць, самаарганізавацца, — у гэтым надзея, у гэтым будучыня", — перакананы палітык.

Мінск, 4 студзеня 2011
Сяргей Пульша, БелаПАН 
 
Дата публикации:05.01.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:3912
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси Оппозиция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме