https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нацбанк Беларусi ў 2010 годзе прадаў 1600 брыльянтаў агульнай масай 356,59 карата


Выручка ад iх рэалiзацыi склала больш як Br1590,9 млн. Усяго з пачатку рэалiзацыi брыльянтаў Нацбанкам прададзена 7911 штук агульнай масай 1419,96 карата на суму амаль Br5,2 млрд.
Пра гэта паведамiлi ва ўпраўленнi iнфармацыi Нацбанка.

Продаж брыльянтаў ажыццяўляецца як за беларускiя рублi, так i за замежную валюту з аплатай у наяўнай i безнаяўнай форме. Цяпер для продажу прапануюцца брыльянты розных якасна-колеравых характарыстык ад 0,05 да 2,55 карата класiчнай круглай агранкi з 57 гранямi.

З 31 сакавiка 2008 года Нацыянальны банк пачаў куплю (зваротны выкуп) атэставаных iм раней брыльянтаў. Купля такiх каштоўных камянёў ажыццяўляецца ў апошнi панядзелак кожнага месяца ў галоўным упраўленнi Нацыянальнага банка Беларусi па Мiнску i Мiнскай вобласцi, размешчаным у сталiцы на вулiцы Л.Талстога, 6. Пры гэтым для зваротнага выкупу прымаюцца толькi атэставаныя брыльянты з атэстатам якасцi, што знаходзяцца ў спецыяльнай упакоўцы, цэласнасць якой не парушана.

Звязда
5 студзеня 2011 
 
Дата публикации:05.01.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2366
 
Ключевые слова:
Финансы Бриллианты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме