https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расія падтасоўвае сацапытанні, каб скінуць Лукашэнку?


На мінулым тыдні расійскі сайт Regnum надрукаваў вынікі сацыялагічнага апытання наконт прыхільнасцяў беларускіх выбарцаў.
Паводле вынікаў апытання, за Аляксандра Лукашэнку гатовыя прагаласаваць толькі 31% грамадзянаў. За ягоных супернікаў Уладзіміра Някляева і Андрэя Саннікава — адпаведна, 11,2 і 9,8%.

Апытанне быццам бы праводзіў маскоўскі цэнтр «Соцыум». Цікава, што на іхнім сайце няма ніякіх кантактаў, апроч непрацоўных мэйлаў. А папярэдняе апытанне было праведзенае аж у маі 2009-года. Апытвалі крымскую моладзь, ці падтрымлівае яна дэпартацыю мясцовых татараў у 1944-м. Большасць адказала, што так.

Нягледзячы на невядомасць сацыялагічнай службы, лічбы рэйтынгу беларускіх кандыдатаў хутка падхапілі вядучыя расійскія СМІ. Прынамсі, яны фігуравалі ў сюжэце тэлеканала НТВ.

Вядомы беларускі сацыёлаг Андрэй Вардамацкі кажа, што ніколі не сутыкаўся з «Соцыумам». «Не чуў пра іх. Спачатку думаў, што гэта ўкраінскі «Соцыс», аж не», — кажа А.Вардамацкі.

На думку сацыёлага, правесці такое апытанне ў Беларусі тэарэтычна магчыма, але вельмі цяжка.

«Пытанне найперш не ў фінансах, а ў кваліфікацыі кадраў, якасці працы. Так лёгка гэта не зробіш», — мяркуе кіраўнік аналітычнага цэнтру «Новак».

Характэрна, які сайт першым паведаміў пра вынікі апытання. Regnum мае рэпутацыю рупара Крамля ў справах краін былога СССР. У беларускай рэдакцыі працуюць людзі, што выступаюць за аб’яднанне з Расіяй, але без Лукашэнкі.

Правесці сацыялагічнае апытанне ў Беларусі — нялёгкая справа. За часамі Лукашэнкі незалежныя сацыёлагі трапілі пад прэс. Сетку кадраў маюць толькі некалькі службаў. Цяжка паверыць, што нехта з нуля, не маючы пэўнай базы ў Беларусі, можа даць аб’ектыўныя вынікі.

Выглядае на тое, што Масква адмыслова ідзе на падтасоўку апытанняў, каб мець лішні аргумент у барацьбе з Лукашэнкам.

Зрэшты, ужо праз пару дзён «адэкватны» адказ «Соцыуму» дала лукашэнкаўская служба Ecoom. Паводле іх звестак, у перамозе Лукашэнкі перакананыя 83% апытаных. Сацыялагічная вайна робатаў.
 
Дата публикации:21.11.2010
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:5266
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси Соцопрос
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме