https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Як не прамаргаць меланому?


Рэспубліканская акцыя па прафілактыцы меланомы скуры пройдзе ў Беларусі 25 лістапада.
Меланома з`яўляецца адным з самых небяспечных відаў злаякасных пухлін і вылучаецца надзвычай агрэсіўным працяканнем. Яе каварства заключаецца ў тым, што яна можа незаўважна развівацца ў паверхневых слаях скуры на працягу некалькіх гадоў, а затым хутка распаўсюдзіцца ў іншыя органы (лёгкія, галаўны мозг ці печань), дзе ўзнікнуць новыя ачагі яе росту. Устаноўлена, што прыкладна ў палове выпадкаў развіццё меланомы скуры адбываецца з пігментных невусаў, якія сустракаюцца ў 90 працэнтаў людзей. Справакаваць развіццё меланомы могуць як інтэнсіўнае ўльтрафіялетавае выпраменьванне, так і траўматызацыя радзімкі. Траўматызацыя невуса можа быць хранічнай і адбывацца незаўважна для чалавека. Напрыклад, накрухмаленым каўнерыкам кашулі траўміруюцца радзімкі на шыі, а бюстгальтар можа штодня траўмаваць у жанчын радзімкі на целе ці малочных залозах. Таксама хранічна траўмуюцца радзімкі, якія лакалізуюцца ў людзей на падэшвах стоп, далонях, у прамежнасці...

Сярэднія памеры атыповых невусаў, як правіла, перавышаюць памеры "звычайных", бяспечных. Форма гэтых утварэнняў — няправільная, асіметрычная, паверхня — плоская, контуры — невыразныя з размытым краем, пігментацыя — нераўнамерная (цэнтр невуса — аднаго колеру, а край — іншага), з варыяцыямі ад руда-карычневага да цёмна-бурага колеру на ружовым фоне. Высокую рызыку развіцця меланомы маюць асобы з прыроджаным гіганцкім пігментным невусам, тым не менш, вядомыя і меланомы памерам у 1 мм.

На развіццё меланомы могуць указваць і рознага кшталту змяненні невуса. Устаноўлена, што пігментныя ўтварэнні на скуры, якія рэгулярна змянялі сваю форму і колер, аказваліся меланомай у 4 разы часцей, чым тыя, знешні выгляд якіх заставаўся нязменным.

Да групы павышанай рызыкі развіцця рака скуры і меланомы адносяцца людзі з белай скурай, рудымі валасамі, блакітнымі, шэрымі і зялёнымі вачыма, аматары "смажыцца" на сонцы, якія перанеслі сонечныя апёкі, а таксама людзі, сваякі якіх хварэлі на меланому ці іншы від рака скуры.

У беларускай сталіцы 25 лістапада акцыя па прафілактыцы меланомы будзе праходзіць на базе кансультацыйна-паліклінічнага аддзялення Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага дыспансэра (праспект Незалежнасці, 64) у кабінетах 118, 120, 208, 322 і 323.

З 9 гадзін раніцы і да 15 гадзін усе ахвотныя змогуць наведаць кансультацыйна-паліклінічнае аддзяленне дыспансэра, каб атрымаць кансультацыю ва ўрачоў-анколагаў.

Надзея Нікалаева
Звязда
24 лістапада 2010


 
Дата публикации:24.11.2010
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:5040
 
Ключевые слова:
Здравоохранение Акции в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме