https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Выгоды ад "Усходняга партнёрства" беларусам адчуць на сабе цяжка


Такое меркаванне выказаў прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Беларусі падчас XIII Мінскага форума, што праходзіць гэтымі днямі ў сталіцы.
“Можна сказаць, што арганізацыйны этап фармавання “Ўсходняга партнёрства” ў асноўным завершаны. І цяпер можна чакаць пачатку паўнакроўнай практычнай дзейнасці. Пакуль жа даводзіцца канстатаваць, што заўважны вынік ад Партнёрства яшчэ не дазваляе звычайнаму беларусу адчуць на сабе рэальныя выгоды ад дадзенай праграмы. Гэта тычыцца і візавага пытання, і развіцця малога і сярэдняга бізнесу, і інш”, — адзначыў у сваім выступе супрацоўнік МЗС Беларусі Раман Раманоўскі.

Фінансавых рэсурсаў, якія выдзяляюцца па лініі “Ўсходняга партнёрства”, відавочна недастаткова, дадаў чыноўнік:

“Таму плануецца актыўна прыцягваць да праектнай дзейнасці міжнародныя фінансавыя інстытуты — еўрапейскі інвестыцыйны банк, еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця і інш”.

На словы беларускага чыноўніка пра недастатковасць фінансавых рэсурсаў адрэагаваў дырэктар аддзелу Ўсходняй Еўропы МЗС Польшчы Яраслаў Браткевіч:

“Гэта не рог дастатку. Гэта дапаможны фактар для працэсаў мадэрнізацыі ў краінах Усходняй Еўропы і Паўднёвага Каўказу”.


Узялі слова падчас абмеркавання супрацоўніцтва ў межах праграмы “Ўсходняе партнёрства” і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Беларусі.

“На працягу гэтага года Беларусь з’яўлялася адзінай краінай, якая паслядоўна праводзіла палітыку выключэння грамадскай супольнасці з працэса на міждзяржаўным узроўні”, — адзначыў спікер Форума грамадзянскай супольнасці праграмы “Ўсходняе партнёрства” Сяргей Мацкевіч:

“Беларускія ўлады пакуль не бачаць неабходнасці супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю і разумеюць “Усходняе партнёрства” як праграму, якая дзейнічае толькі на міжурадавым узроўні.

Мне дзіўна: няўжо беларускія ўлады думаюць, што хтосьці у грамадскім сектары будзе супраць развіцця інфраструктуры дарогі Клайпеда — Мінск — Кіеў ці распрацоўкі ўзнаўляльных энергетычных рэсурсаў, ці захавання культурнай спадчыны?”

Нагадаем, што МЗС Беларусі накіраваў афіцыйныя лісты на адрас усіх 4 платформ “Усходняга партнёрства” пра немэтазгоднасць удзелу прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці ў працы гэтых платформаў. Вынікам стала тое, што 27 краінаў ЕС і астатнія 5 краінаў праграмы выключылі з дыялогу прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці.

З вострай прамовай выступіла дэпутат Германскага Бундэстага Марылуізэ Бэк. Яна выказала ўпэўненасць, што сёлетнія выбары ў Беларусі лепшымі не будуць. Але, паводле яе меркавання, усё адно ЕС будзе вымушаны прызнаць іх больш дэмакратычнымі:

“У гэтым сэнсе ЕС сам ставіць сабе пастку сваімі ўмовамі. Усе скажуць: “О, так, выбары былі лепшыя за мінулыя”. Таму што не захочуць вяртацца да палітыкі ізаляцыі. Але выбары лепшымі не будуць”.

Спадарыня Марылуізэ Бэк пакрытыкавала палітыку Еўрасаюза адносна Беларусі:

“Людзі павінны ездзіць, павінны сустракацца, абменьвацца меркаваннямі, павінна выязджаць моладзь, якая бачыла іншую мадэль. А ЕС кажа: “Паколькі гэты прэзідэнт недэмакратычны, мы не можам лібералізаваць візавы рэжым”. Але нам трэба не выстаўляць умовы, а весці больш адкрытую палітыку”

На ўсё патрэбны час, дадала дэпутатка. І на тое, каб Беларусь прайшла працэс дэмакратызацыі, — таксама.

Еўрадыё
4 лістапада 2010
Наста Манцэвіч

 
Дата публикации:06.11.2010
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:5426
 
Ключевые слова:
Минский форум Восточное партнёрство Евросоюз-Беларусь Экономика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме