https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Месца нараджэння Ларысы Геніюш увекавечаць?


Мінкультуры вызначыцца, ці надаваць статус помніка рэшткам фальварка Жлобаўцы, у якім нарадзілася паэтка Ларыса Геніюш.
З такой прапановай выступіў Антон Астаповіч. Як паведаміў старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, гэтае пытанне будзе разглядацца на навукова-метадычнай радзе ў Міністэрстве культуры ў канцы ліпеня.

Ад фальварка Жлобаўцы захаваліся фрагмент алеі, гаспадарчая пабудова, падмуркі дома. Сам дом у 1946 годзе быў перавезены ў Ваўкавыск, дзе сёння і размяшчаецца па вуліцы Перамогі, 40.

Днямі стала вядома, што Зэльвенскі райвыканкам лічыць немэтазгодным наданне імя Ларысы Геніюш адной з вуліц раённага цэнтра, дзе паэтка жыла.

Ларыса Геніюш (9 жніўня 1910-7 красавіка 1983) нарадзілася ў фальварку Жлобаўцы Ваўкавыскага раёна. Беларуская паэтка. У 1937-1948 жыла ў Празе. Брала ўдзел у працы ўрада БНР на эмiграцыi. У 1948 арыштавана разам з мужам Янкам Геніюшам і асуджана на 25 гадоў лагераў. Вызвалена праз восем гадоў. Пасялілася на радзіме мужа ў Зэльве. Тамака і пахаваная.

Наша Ніва  6 лiпеня 2010



 
Дата публикации:06.07.2010
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:4545
 
Ключевые слова:
Гениюш
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме