https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На адпачынак і аздараўленне ў Беларусі накіраваны 75 дзяцей з Сірыі


Дзеці з дружалюбных дзяржаў арганізавана адпачываюць штогод з 2017 года ў Беларусі.
Дзеці прымуць удзел у беларуска-сірыйскай змене "Ад сэрца да сэрца" ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня". Перад ад`ездам з юнымі сірыйцамі сустрэўся пасол Беларусі Юрый Слука, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

Дзяцей з дружалюбных дзяржаў арганізавана запрашаюць у Беларусь на адпачынак штогод з 2017 года. Гэта праграма рэалізуецца ў адпаведнасці з рашэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. За ўвесь перыяд і да гэтага часу ў нашай краіне адпачылі ўжо больш за 1,3 тыс. сірыйскіх дзяцей. У гэтым годзе большасць удзельнікаў - сіроты з дзіцячых дамоў па ўсёй Сірыі.

"Гэты гуманітарны праект - важная падзея ў двухбаковых беларуска-сірыйскіх адносінах. Нашымі канкрэтнымі дзеяннямі мы падкрэсліваем стратэгічны ўзровень партнёрства дзвюх краін і адказную пазіцыю Беларусі ў нашых адносінах з Сірыяй, - звярнуў увагу ў час сустрэчы пасол. - Аднойчы вырашыўшы, што мы будзем побач з сірыйскім народам, мы ад гэтай пазіцыі не маем намеру адмаўляцца".

Апрача таго, такія праекты дыпламат лічыць добрай магчымасцю для развіцця такога важнага інструменту міжнародных адносін, як народная дыпламатыя.

"У беларуска-сірыйскім выпадку гэта дзіцячая дыпламатыя, - заўважыў Юрый Слука. - Я шчыра хачу, каб вы ў бліжэйшыя два тыдні паглыбіліся ў атмасферу дружалюбнай Беларусі".

Згодна з распараджэннем Прэзідэнта Беларусі выдзелены грашовыя сродкі для арганізацыі адпачынку 413 дзяцей з Егіпта, Кітая, Кыргызстана, Лаоса, Сірыі і Узбекістана ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня".

Падчас знаходжання ў Беларусі дзеці пройдуць медыцынскае абследаванне, атрымаюць неабходнае санаторна-курортнае лячэнне, наведаюць культурныя мерапрыемствы і знакавыя гістарычныя аб`екты ў Мінску і рэгіёнах.

15 траўня 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.05.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:213
 
Ключевые слова:
Народная дипломатия Детский лагерь Сирия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме