У гэты дзень пройдзе рэспубліканскае культурна-патрыятычнае мерапрыемства «Ніхто не забыты, нішто не забыта». Наведаць бясплатна можна будзе пастаянныя і часовыя экспазіцыі (за выключэннем камерцыйных выстаў). Бясплатным будзе і экскурсійнае суправаджэнне.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства культуры, аблвыканкамы і Мінгарвыканкам.
Звязда, 7 траўня 2024