https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Калеснікава застанецца ў СІЗА да 8 студзеня


Абаронцы, якія працуюць па справах апазіцыйных палітыкаў, рэгулярна падаюць скаргі і хадайніцтвы, у якіх просяць аб змене меры ўтрымання.
Генеральная пракуратура дала санкцыю на падаўжэнне тэрмінаў утрымання пад вартай яшчэ на два месяцы апазіцыйнаму палітыку Марыі Калеснікавай, паведаміла Sputnik крыніца, знаёмая з ходам расследавання крымінальнай справы Каардынацыйнага савета (КС).

Калеснікава, якая ўваходзіла ў перадвыбарчы штаб экс-банкіра Віктара Бабарыкі і якая перайшла пазней у аб`яднаны штаб Святланы Ціханоўскай была затрыманая 7 верасня. У цяперашні час яна знаходзіцца ў следчай турме ў Жодзіне.

"За некалькі дзён да заканчэння двухмесячнага тэрміну ўтрымання пад вартай следства заяўляе хадайніцтва перад генеральнай пракуратурай аб падаўжэнні тэрмінаў папярэдняга расследавання і меры ўтрымання. Калеснікавай працягнулі на два месяцы ўтрыманне ў СІЗА", - паведаміў суразмоўца агенцтва.

Паводле яго слоў, санкцыя на падаўжэнне тэрмінаў утрымання была падпісана кімсьці з намеснікаў генеральнага пракурора, Калеснікава застаецца пад вартай як мінімум да 8 студзеня.

Калеснікава з`яўляецца фігурантам справы пра заклікі з захопу ўлады. Генеральная пракуратура 19 жніўня ўзбудзіла крымінальную справу па факце стварэння КС. Гаворка ідзе пра заклікі да захопу ўлады. Расследаванне справы вядзе Следчы камітэт.

Бабарыку таксама адмовілі

Сёння таксама стала вядома, што суд Цэнтральнага раёна Мінска адхіліў скаргу абароны экс-прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Беларусі, экс-кіраўніка "Белгазпрамбанка" Віктара Бабарыкі. Яму таксама раней працягнулі тэрмін утрымання пад вартай. На што абарона падала скаргу ў суд.

Віктар Бабарыка і яго сын Эдуард былі затрыманыя і змешчаныя ў СІЗА КДБ 18 чэрвеня. Следства раней заяўляла, што ў "Белгазпрамбанку" была створана арганізаваная злачынная група. Бабарыка абвінавачваецца ў легалізацыі злачынных даходаў, дачы і атрыманні хабару, ухіленні ад выплаты падаткаў. Расследаванне вядзе КДБ Беларусі.

Бабарыка збіраўся балатавацца ў прэзідэнты Беларусі, але яму было адмоўлена ў рэгістрацыі.

Мінск, 6 лістапада 2020
Sputnik
 
Дата публикации:06.11.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:139
 
Ключевые слова:
Оппозиция Цветные революции Беспорядки Гибридная война Координационный совет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме