Па дадзеных на раніцу 5 траўня, з-за ўмоў надвор’я на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі ўведзены абмежаванні на наведвання лясоў. Гэта звязана з усталяваннем высокага класа пажаранебяспекі.
Аператыўна адсочваць дадзеныя аб увядзенні мер абмежавальнага характару можна па размешчанай на афіцыйным сайце Мінлясгаса карце забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. Таксама інфармацыю можна ўдакладніць у мясцовых райвыканкамах і лесагаспадарчых установах.
Звязда, 5 траўня 2024