https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сустрэчы з ліквідатарамі, лекцыі, віктарыны. Як у школах праходзіць дэкада "Чарнобыль. Захоўваючы памяць…"


У Міністэрстве адукацыі Беларусі расказалі, як праходзіць Рэспубліканская дэкада грамадска-патрыятычных спраў "Чарнобыль. Захоўваючы памяць...".
"У Беларусі 26 красавіка адзначаецца памятная дата - Дзень чарнобыльскай трагедыі. У гэты дзень успамінаюць гадавіну аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, што здарылася 38 гадоў таму. Сярод краін, што найбольш пацярпелі ад наступстваў гэтай аварыі апынулася і Беларусь, 23 працэнты тэрыторыі якой зведалі радыеактыўнае забруджванне. Аварыя мела сур`ёзныя эканамічныя і сацыяльныя наступствы, аказала негатыўны ўплыў на здароўе насельніцтва рэспублікі. Ва ўстановах адукацыі краіны з 18 па 27 красавіка праводзіцца Рэспубліканская дэкада грамадска-патрыятычных спраў "Чарнобыль. Захоўваючы памяць...", мерапрыемствы якой накіраваны на фармаванне ў вучняў культуры беражлівых адносін да гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны краіны праз прыцягненне ўвагі да трагедыі на Чарнобыльскай АЭС, а таксама растлумачэнне ролі дзяржавы ў вырашэнні комплекснай задачы па рэабілітацыі і адраджэнні пацярпелых тэрыторый", - расказалі ў прэс-службе адукацыйнага ведамства.

У рамках рэспубліканскай дэкады ва ўстановах адукацыі арганізаваны тэматычныя выставы, праведзены класныя і інфармацыйныя гадзіны, лінейкі памяці, лекцыі, круглыя сталы, конкурсы дзіцячай творчасці, віктарыны, сустрэчы з ліквідатарамі наступстваў тэхнагенных катастроф і іншыя мерапрыемствы.

"Рэспубліканскім цэнтрам экалогіі і краязнаўства ў рамках дэкады праводзіцца акцыя "Чарнобыль - погляд скрозь гады", для ўдзелу ў якой вучні ўстаноў адукацыі прадстаўляюць творчы праект - малюнак або відэаролік, у якім яны дэманструюць беражлівыя адносіны да гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны роднага краю, адлюстроўваюць уласнае бачанне наступстваў Чарнобыльскай катастрофы і перспектыў адраджэння і развіцця пацярпелых у выніку аварыі рэгіёнаў", - дадалі ў Міністэрстве адукацыі.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў акцыі праводзіцца па 27 красавіка на платформе Патриот.by. Па выніках правядзення акцыі лепшыя праекты ўдзельнікаў увойдуць у тэматычны альбом малюнкаў і будуць размешчаны на інфармацыйным рэсурсе "Лёсы, абвеяныя Чарнобыльскім ветрам".

26 красавіка 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:26.04.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:217
 
Ключевые слова:
Чарнобыль Техногенная катастрофа Ядерная энергетика Акция Ветераны
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме