https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія аграрыі плануюць атрымаць у гэтым сельскагаспадарчым сезоне не менш як 9 млн т збожжа пасля дапрацоўкі


Аб гэтым у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" расказаў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення раслінаводства Мінсельгасхарча - начальнік упраўлення раслінаводства Мінсельгасхарча Іван Каскевіч.
Зыходзячы з нюансаў кліматычных і надвор`я, вопыту мінулага года і пэўных рызык Мінсельгасхарч разлічвае атрымаць у гэтым годзе не менш як 9 млн т збожжа ў вазе пасля дапрацоўкі, а таксама не менш як 1 млн т рапсу ў чыстай вазе (у бункернай вазе - каля 1,2 млн т).

"Цукровых буракоў плануем атрымаць не менш як 5 млн т, ільновалакно будзе на ранейшым узроўні - 55 тыс. т, па агародніне мы гаворым аб лічбе 568 тыс. т, по пладова-ягадных - 225 тыс. т, травяныя кармы - 9,8 млн т", - удакладніў Іван Каскевіч.

Таксама спецыяліст падкрэсліў, што ў гэтым годзе для атрымання добрага ўраджаю ў аграрыяў ёсць усё неабходнае, у тым ліку тэхніка і рабочыя рукі. Надвор`е таксама садзейнічала пачатку пасяўной: цёплая вясна дала магчымасць зайсці ў палі на тры тыдні раней, чым звычайна.

17 красавіка 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:17.04.2024
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:212
 
Ключевые слова:
Сельское хозяйство Продовольственная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме