https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Навіцкі: у кожным палёце раблю фота Мінска і роднага Чэрвеня


У суботу на караблі "Союз МС-24" ураджэнец Беларусі, расійскі касманаўт Алег Навіцкі вярнуўся на Зямлю разам з беларускай удзельніцай палёту Марынай Васілеўскай і амерыканскай астранаўткай Лорал О’Хара.
У інтэрв’ю "Роскосмос ТВ" Алег Навіцкі расказаў аб тым, як яго нетыпічная для сухапутнай Беларусі мара стаць мараком далёкага плавання трансфармавалася ў мару аб палётах, як лётчык-штурмавік трапіў у атрад касманаўтаў і што адчуў, калі ўпершыню выйшаў у адкрыты космас.

Аб роднай Беларусі

"Я нарадзіўся ў горадзе Чэрвень, гэта 65 км ад Мінска ў бок Магілёва, невялікі гарадок, там жа скончыў школу і адтуль паступаў у лётнае вучылішча. У свой час горад быў адным з цэнтраў партызанскага руху. Пра яго згадваў Міхаіл Задорнаў у адным са сваіх выступленняў, кажа – ёсць у Беларусі маленькі гарадок, ён тады назву не сказаў, але, кажа там на ўездзе стаіць гармата-саракапятка і напісана вялікімі літарамі "Сардэчна запрашаем", - распавядае Навіцкі.

Паводле слоў касманаўта, у кожным палёце ён стараецца абавязкова рабіць кадры Мінска і свайго роднага Чэрвеня, "на гэта заўсёды ідзе вельмі шмат часу, таму што то арбіта не праходзіць, то надвор’е не дазваляе, але, тым не менш, фатаграфіі родных мясцін у мяне ёсць", - дадае касманаўт.



Аб сустрэчы з Клімуком і Кавалёнкам

"Мы з імі сустрэліся, па-мойму, тут у цэнтры (Цэнтр кіравання палётамі). Пётр Ільіч (першы касманаўт з Беларусі Пётр Клімук) – ён быў начальнікам цэнтра, гэта было яшчэ да майго прыходу. А Уладзімір Васільевіч (другі касманаўт родам з Беларусі, Уладзімір Кавалёнак) прыязджаў сюды на нейкія ўрачыстасці і ён ужо ведаў, што я беларус. І тады з яго вуснаў прагучала, што нарэшце з’явіўся трэці беларус у атрадзе, можна будзе "абмеркаваць на траіх", - распавядае Навіцкі.

Пра беларуску ў космасе

Аб тым, што менавіта Алег Навіцкі будзе камандаваць экіпажам, у складзе якога на арбіту адправіцца беларуская ўдзельніца палёту, упершыню заявіў Аляксандр Лукашэнка, калі наведваў цэнтр падрыхтоўкі разам з прэтэндэнткамі на палёт.

"Калі прыязджалі сюды 6 ці 7 прэтэндэнтак разам з прэзідэнтам рэспублікі, ён тады яшчэ неяк абазначыў, тады яшчэ я не быў зацверджаны як камандзір экіпажа, кажа, што вы перажываеце, Алег вас звозіць, усё будзе добра", - успамінае Навіцкі.

Sputnik, 8 красавіка 2024
 
Дата публикации:08.04.2024
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:205
 
Ключевые слова:
Космос Исследования Олег Новицкий Пётр Климук Владимир Ковалёнок Марина Василевская
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме