VIII Міжнародная алімпіяда курсантаў устаноў вышэйшай адукацыі па ваеннай гісторыі пройдзе на базе дзяржаўнай установы «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць — герой».
Конкурсныя спаборніцтвы фінальнага этапа алімпіяды адбудуцца з 7 па 12 красавіка. Інтэлектуальнае спаборніцтва будзе прысвечана 80-й гадавіне аперацыі «Баграціён».
У спаборніцтвах алімпіяды прымуць удзел нацыянальныя каманды курсантаў вышэйшых ваенна-навучальных устаноў і іх філіялы дзяржаў — удзельніц СНД, якія паказалі лепшыя вынікі ў конкурсных спаборніцтвах міжуніверсітэцкага (усеармейскага, нацыянальнага) этапа ў 2023 годзе.
Звязда, 5 красавіка 2024