https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуска-італьянскі круглы стол з элементамі вэбінара пройдзе ў НАН


2 красавіка ў Інстытуце фізіялогіі НАН Беларусі адбудзецца Міжнародны беларуска-італьянскі круглы стол з элементамі вэбінара “Прафілактыка рака шыйкі маткі ў Беларусі”.
Яго асноўная мэта - павялічыць дасведчанасць насельніцтва ў пытанні  змяншэння рызык развіцця дадзенага анкалагічнага захворвання.

Як паведамілі ў прэс-службе НАН, спецыялісты плануюць абмеркаваць новыя методыкі прафілактыкі і дыягностыкі рака шыйкі маткі, а таксама падыходы па зніжэнні смяротнасці ад гэтага захворвання ў Беларусі.

У рабоце круглага стала прымуць удзел вядучыя навукоўцы Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі, РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М.Аляксандрава, Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі і іншыя. Таксама ў рабоце круглага стала плануецца ўдзел прадстаўнікоў Пасольства Італіі ў Рэспубліцы Беларусь.

У цяперашні час рак шыйкі маткі займае 9-е месца сярод найбольш распаўсюджаных анкалагічных захворванняў у беларускіх жанчын і 3-е месца па частаце выяўляемасці сярод жанчын ва ўзросце ад 15 да 44 гадоў. Круглы стол дае выдатную магчымасць вучоным Беларусі і Італіі абмяняцца вопытам работы і дасягненнямі ў пытаннях прафілактыкі і дыягностыкі дадзенага захворвання.

Мерапрыемства будзе спрыяць абмену ведамі і ўмацаванню навуковага супрацоўніцтва паміж краінамі.

Надзея Нікалаева
Звязда, 30 сакавіка 2020
 
Дата публикации:30.03.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:120
 
Ключевые слова:
Онкология Профилактика Круглый стол Беларусь-Италия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме