https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У цягніках мінскага метро плануюць ўключаць класічную музыку


Пра гэта падчас гарадскога семінара для кіраўнікоў камунальных прадпрыемстваў сталіцы на базе Мінскага метрапалітэна распавёў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч.
Мінчанам і гасцям сталіцы прапануюць паслухаць класічную музыку падчас паездак у вагонах метро

- Хочам працаваць для гараджан, ствараць ім добры настрой. Падчас паездкі людзі змогуць атрымліваць асалоду ад фонавай музыкі, а не толькі чуць шум ад руху цягнікоў, - адзначыў Аляксандр Дараховіч.

Паводле яго слоў, класічную музыку ў вагонах падчас руху цягнікоў паспрабуюць уключаць для таго, каб падарыць пасажырам радасць і добры настрой. Калі музычнае суправаджэнне паездак не спадабаецца, то яго проста прыбяруць.

Сярод іншых магчымых новаўвядзенняў - абсталяванне метрапалітэна цеплавізарамі, з дапамогай якіх можна выяўляць пасажыраў з падвышанай тэмпературай. Ва ўмовах пандэміі каранавіруса і з улікам таго, што эпідэміі перыядычна здараюцца, над гэтым сапраўды варта задумацца.

- Нам трэба заўсёды думаць аб заўтрашнім дні і быць гатовымі да любых надзвычайных сітуацыях. Калі сёння гэта трэба, і прынясе пэўны плён, трэба прапрацаваць пытанне размяшчэння на станцыях цеплавізараў і іншых прыбораў, якія дапамагаюць пазбегнуць распаўсюджвання інфекцый. Важная прафілактыка: змагацца з наступствамі заўсёды цяжэй, чым папярэдзіць тую ці іншую сітуацыю, - сказаў Аляксандр Дараховіч.

Звязда, 21 сакавіка 2020
 
Дата публикации:21.03.2020
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:224
 
Ключевые слова:
Мінск Метрополитен Тепловизор Профилактика Пандемия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме