https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі ўстаноўлены пералік дамоў для будаўніцтва ў 2020 годзе па льготных крэдытах


Адпаведная пастанова Мінбудархітэктуры ад 3 сакавіка 2020 года афіцыйна апублікавана 10-га сакавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі ўстанавіла пералік шматкватэрных і індывідуальных жылых дамоў (уключаючы аб`екты інжынернай і транспартнай інфраструктуры), будаўніцтва і фінансаванне якіх у 2020 годзе будзе ажыццяўляцца з выкарыстаннем ільготных крэдытных рэсурсаў.

Дакументам зацверджаны пералік дамоў у Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях. Таксама ў гэтых жа абласцях зацверджаны пералік жылых дамоў (уключаючы аб`екты інжынернай і транспартнай інфраструктуры), будаўніцтва і фінансаванне якіх у бягучым годзе будзе ажыццяўляцца ў сельскагаспадарчых арганізацыях і з выкарыстаннем ільготных крэдытных рэсурсаў.

Акрамя таго, яшчэ адной пастановай Мінбудархітэктуры, якая таксама сёння афіцыйна апублікавана, устаноўлены пералік жылых дамоў, будаўніцтва якіх будзе ажыццяўляцца з выкарыстаннем ільготных крэдытаў, і па Мінскай вобласці.

У пераліках названы найменне і месца размяшчэння аб`ектаў.

Дакументы ўступаюць у сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

10 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:10.03.2020
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:194
 
Ключевые слова:
Соцзащита в Беларуси Строительство Кредиты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме