Як паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС аблвыканкама, “вытворчыя магутнасці”, якія ўключалі ў сябе непасрэдна апарат, бензагенератар і помпу для падачы вады з найбліжэйшага вадаёма, былі размешчаны ў лясным масіве паблізу аграгарадка Азёры і дазвалялі апрацоўваць вялікую колькасць брагі.
Да моманту з`яўлення міліцыянераў малады чалавек паспеў вырабіць каля дваццаці літраў самагонкі. Праваахоўнікі канфіскавалі каля сямі з паловай тонаў брагі, самагонны апарат.
Супрацоўнікам гродзенскага райаддзела міліцыі затрыманы растлумачыў, што вырабляў самагон выключна для асабістых мэтаў. Праводзіцца праверка.
Сяргей Расолька
Звязда, 11 лютага 2020
Звязда, 11 лютага 2020