https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзяржава будзе праводзіць перамены спакойна і мэтанакіравана, а не рэвалюцыйнымі метадамі


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 14-га студзеня на нарадзе з кіраўніцтвам Савета Міністраў.
"Прынцыпы дзяржаўнай эканамічнай палітыкі, якую мы фарміравалі гадамі, застануцца нязменнымі, як бы хто ні рыдаў і ні стагнаў, што некаму патрэбны перамены. Перамены патрэбны, яны ідуць і будуць ісці, таму жыццё не спыняецца. Але, калі нехта хоча перамен, якія будуць накіраваны на злом палітыкі, якая праводзіцца, гэтага не будзе. Будуць выбары, будуць альтэрнатыўныя кандыдаты, прапануюць злом старой сістэмы і новыя перамены - народ вызначыцца. Мы будзем мэтанакіравана рэалізоўваць задумы, якія ёсць. І перамены гэтыя будуць абсалютна спакойнымі, не рэвалюцыйнымі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.



Ён звярнуў увагу, што ў цэнтры ўвагі дзяржавы заўсёды будуць людзі і іх інтарэсы. "Людзі розныя. Бывае, што людзі патрабуюць таго, што дзяржава рабіць не павінна. Але іншых людзей у нас няма, мы павінны да іх прыслухоўвацца", - падкрэсліў Прэзідэнт.

14 студзеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.01.2020
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:187
 
Ключевые слова:
Государственная политика Выборы в Беларуси Соцзащита
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме