Гродзенскі аблвыканкам спачатку перадасць акцыі "Гаранта" ва ўласнасць дзяржавы. Затым да 31 снежня бягучага года гэтыя акцыі ад Дзяржкаммаёмасці пяройдуць у гаспадарчае вядзенне "Белтэлекама". Дзяржпакет перададуць бязвыплатна.
Дзяржаўнаму камітэту па маёмасці, Міністэрству сувязі і інфарматызацыі, Гродзенскаму аблвыканкаму даручана прыняць меры па рэалізацыі пастановы.
Асноўныя віды дзейнасці "Гаранта" - праектаванне, будаўніцтва, абслугоўванне і рамонт мультысэрвісных сістэм кабельнага тэлебачання, паслугі сувязі па трансляцыі тэлевізійных праграм, перадачы дадзеных, доступе ў інтэрнэт, тэлевізійнае інфармацыйна-рэкламнае вяшчанне, гандаль радыёэлектроннай апаратурай і бытавой тэхнікай.
Звязда, 28 снежня 2019