Міжведамасны савет па пытаннях выставачнай, кірмашовай і кангрэснай дзейнасці ў Беларусі створаны пастановай Савета Міністраў ад 27 лістапада 2019 года нумар 806.
Савет з`яўляецца пастаянна дзеючым кансультатыўным органам, які займаецца каардынацыяй названай дзейнасці, разглядам пытанняў яе развіцця. Яго ўзначаліў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч.
Пасяджэнні савета праводзяцца па меры неабходнасці. Арганізацыйным і інфармацыйным забеспячэннем яго дзейнасці будзе займацца Беларуская гандлёва-прамысловая палата.
Савет мае права ў межах сваёй кампетэнцыі прымаць рашэнні, неабходныя для каардынацыі і ўдасканалення ўзаемадзеяння дзяржорганаў, іншых арганізацый па праблемных пытаннях развіцця выставачнай, кірмашовай і кангрэснай дзейнасці ў Беларусі. Ён можа ўносіць у Савет Міністраў прапановы аб распрацоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў для ўдасканалення гэтай дзейнасці.Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
29 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА