https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Адкрыты фестываль КВЗ у Салігорску збярэ 24 каманды


Адкрыты абласны фестываль каманд КВЗ "Кубак губернатара Мінскай вобласці" пройдзе 29 лістапада ў Палацы культуры Салігорска, паведамілі ў Мінаблвыканкаме.
За кубак будуць змагацца 24 каманды вясёлых і знаходлівых з усіх куткоў Беларусі. 

Творчы паядынак стартуе ў 17.00. Тэма гульні - "Маладосці кожнае імгненне". Удзельнікам давядзецца паказаць свае таленты ў конкурсе "Фрыстайл", а таксама "адстраляцца" ў конкурсе "Біятлон".

Вызначальнымі крытэрыямі пры адборы пераможцы стане раскрыццё тэмы фестывалю, гумар, знаходкі і крэатыўныя рашэнні, артыстызм і мастацкае афармленне выступлення. 

Ацэньваць выступленні будзе галоўны рэдактар прэм`ер-лігі КВЗ Мінска і піяр-менеджар тэлевізійнай міжнароднай лігі Міжнароднага саюза КВЗ Аляксей Святлоў.

Арганізатары фестывалю КВЗ - Мінскі аблвыканкам, Салігорскі райвыканкам і Мінскі абласны камітэт ГА "БРСМ".

28 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.11.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:139
 
Ключевые слова:
Салігорск Клуб весёлых и находчивых
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме