https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Імёны амаль 620 чалавек знаходзяцца ў банку даных таленавітай моладзі Беларусі


У Беларусі для садзейнічання развіццю таленавітай моладзі вядзецца спецыяльная база.
У банку даных таленавітай моладзі Беларусі на гэты момант змешчана інфармацыя пра 618 чалавек. Аб гэтым паведаміла 19 лістапада кансультант упраўлення прафесійнага мастацтва галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Людміла Манакова.

"У 2019 годзе банк даных таленавітай моладзі папоўніўся 124 новымі імёнамі і назвамі 11 творчых калектываў. На лістапад бягучага года ў гэтай базе змешчаны даныя аб 618 маладых грамадзянах і 208 творчых калектывах", - сказала Людміла Манакова. 

А ў архіве базы змешчана інфармацыя пра больш як 2 тыс. чалавек. У банк даных уключаецца інфармацыя аб лаўрэатах, стыпендыятах і дыпламантах спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі, а таксама аб асобах, якія з`яўляюцца пераможцамі і прызёрамі міжнародных і рэспубліканскіх мастацкіх і творчых мерапрыемстваў, спаборніцтваў, тэле- і радыёпраектаў.

Спецыяльны фонд заснаваны і дзейнічае для фінансавання мерапрыемстваў, накіраваных на фарміраванне ўмоў для пошуку, станаўлення і развіцця таленавітай моладзі. 

За 23,5 года яго існавання лаўрэатамі, стыпендыятамі і дыпламантамі фонду сталі больш як 4 тыс. чалавек і амаль 290 калектываў. 

"У тым ліку ў 2018 годзе - першай палавіне 2019-га заахвочванні атрымалі 254 чалавекі і 15 калектываў. Лаўрэаты спецыяльнага фонду дастойна прадстаўляюць нашу рэспубліку на міжнародным узроўні", - дадала Людміла Манакова. 

У якасці прыкладаў яна прывяла конкурсы "Славянскага базару ў Віцебску", конкурс оперных спевакоў "Апералія", конкурс маладых піяністаў Grand Piano Competition, міжнародны конкурс акардэаністаў у Літве.

Многія лаўрэаты спецыяльнага фонду сталі паспяховымі ў сваёй творчай прафесіі, яны запатрабаваны ў тым ліку за мяжой. Адзін з самых яркіх прыкладаў - вядучы саліст, тэнар Вялікага тэатра Беларусі Павел Пятроў, які пасля трыумфу на конкурсе "Апералія" ў Лісабоне і атрымання прэміі Zarzuela імя Пласіда Дамінга запатрабаваны на прэстыжных оперных пляцоўкай свету.

На думку Людмілы Манаковай, вельмі важна інфармаваць насельніцтва - моладзь, дзяцей і іх бацькоў - аб усіх магчымасцях для творчай самарэалізацыі і існуючых у дзяржаве мерах падтрымкі юных і маладых талентаў. 

"Дзеці і іх бацькі павінны разумець, што і як можа садзейнічаць творчаму развіццю", - рэзюмавала спецыяліст.

20 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:20.11.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:293
 
Ключевые слова:
Банк данных Талантливая молодёжь Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме