https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 13 лістапада 2019 года


Гэты дзень з`яўляецца трыста сямнаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 48 дзён.
У гэты дзень у 1915 годзе ў Вільні адкрылася першая беларуская пачатковая школа. Якія яшчэ падзеі адбыліся 13 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 13 лістапада

У 1915 годзе ў Вільні адкрылася першая беларуская пачатковая школа.
У 1918 годзе была апублікаваная пастанова УЦВК аб скасаванні Брэсцкага міру ў сувязі з паражэннем Германіі ў Першай сусветнай вайне.

Хто нарадзіўся 13 лістапада

Каля 1560 года: Саламон Рысінскі, вялікалітоўскі паэт, філолаг, фалькларыст.
1806 год: Эмілія Плятэр, беларуская фалькларыстка.
1884 год: Уладзімір Кудрэвіч, беларускі мастак.
1897 год: Аркадзь Аркадзьеў, беларускі акцёр і рэжысёр.

Таксама сёння нарадзіліся шатландскі пісьменнік і паэт Роберт Льюіс Стывенсан і амерыканская актрыса Вупі Голдберг.

13 лістапада ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Нікадзіма, які лічыўся заступнікам дамоў ад вогнішча.

Напярэдадні Кузьмінак, Дня каваля, які адзначаўся 14 лістапада, курэй пераводзілі ў зімовыя катухі або ўцяплялі куратнік. Слабую або старую птушку забівалі, і з яе гатавалі бульён і пеклі курнікі – пірагі з мясам.

Працягвалі таксама адзначаць свята паляўнічых і рыбакоў. Рыбакі свой першы ўлоў прадавалі, а грошы звычайна пакідалі ў храме. З гэтым днём былі звязаныя паляўнічыя прыкметы. Напрыклад, калі заяц перабёг дарогу – да няўдачы. Калі мядзведзь залёг у бярлогу на ўзвышшы, вясной будзе паводка.

Калі ў гэты дзень ішоў дождж, гэта значыла, што непагадзь будзе яшчэ доўга.

Sputnik, 13 лістапада 2019
 
Дата публикации:13.11.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:227
 
Ключевые слова:
Календарь Ноябрь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме