https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Суд Цэнтральнага раёна Мінска вынес прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да былога дырэктара Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Уладзіміра Косціна


За здзяйсненне шэрагу карупцыйных злачынстваў Косцін асуджаны на 9 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Экс-кіраўнік дэпартамента прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.3 арт.430 КК (атрыманне хабару), ч.3 арт.426 КК (перавышэнне службовых паўнамоцтваў).

"Прысудам яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 9 гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў. Акрамя таго, з яго спагнаны ў даход дзяржавы вартасны эквівалент незаконна набытай выгады ў суме, якая перавышае Br211 тыс", - праінфармавалі ў прэс-службе ВС.

Па справе праходзілі таксама інжынер-інспектар па авіяцыйнай бяспецы і бяспецы палётаў ТАА "Авиястар" і камандзір паветранага судна філіяла "Барысаўскія электрычныя сеткі" РУП "Мінскэнерга".

Першы прызнаны вінаватым у дачы хабару ў буйным памеры. На падставе ч.2 арт.431 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму. Камандзір паветранага судна абвінавачваўся ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.6 арт.16 КК і ч.1 ст.380 КК, ч.2 ст.380 КК (падробка, выраб, выкарыстанне альбо збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў). Па рашэнні суда яму трэба будзе выплаціць штраф у Br5,1 тыс.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Як інфармаваў КДБ, Уладзімір Косцін быў затрыманы 20 сакавіка 2018 года са доказамі злачынства пры атрыманні хабару, памер якога складаў $3,5 тыс. Таксама тады быў затрыманы і мужчына, якія перадаваў кіраўніку грошы.

Звязда, 6 лістапада 2019
 
Дата публикации:06.11.2019
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:241
 
Ключевые слова:
Криминал Коррупция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме